Асноўныя звесткі

УП "Унiкаштмет БДУ" - надзейны партнёр у галіне перапрацоўкі каштоўных і рэдкіх металаў
УП "Унiкаштмет БДУ" – вядучая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы каштоўных і рэдкіх металаў. Заснаванае пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, наша прадпрыемства больш за 25 гадоў паспяхова працуе ў сферы перапрацоўкі, аналізу, утылізацыі лому і адходаў, рэалізацыі прадукцыі, якая змяшчае каштоўныя металы. За 25 гадоў перапрацавана больш за 50 000 тон адходаў, выраблена 15 тон золата і 100 тон срэбра, 10 тон металаў плацінавай групы, 5 тон тантала і рэнія.

Мы цэнім давер нашых кліентаў і імкнемся да доўгатэрміновага партнёрства, прапаноўваючы выгадныя ўмовы і індывідуальны падыход.
Структура прадпрыемства ўключае дзяржаўную лабараторыю прабірнага аналізу, два вытворчыя цэнтры, а таксама функцыянальныя і тэхнічныя службы
Дзякуючы перадавым тэхналогіям, высокай кваліфікацыі спецыялістаў і строгаму кантролю якасці мы забяспечваем надзейнае і празрыстае супрацоўніцтва для прамысловых прадпрыемстваў, навуковых устаноў, камерцыйных арганізацый і грамадзян.

УП "Унікаштмет БДУ" налічвае 41 супрацоўніка, сярод якіх 4 маюць навуковую ступень кандыдата хiмiчных навук

Ніжэй прадстаўленыя ключавыя супрацоўнікі, чые веды і вопыт дазваляюць нам вырашаць самыя складаныя задачы
Георгій Корзун
Георгій Корзун
Дырэктар
УП «Унiкаштмет БДУ», к.х.н.
Чытаць больш
Ігар Макута
Ігар Макута
Намеснік дырэктара па знешнеэканамічнай дзейнасці
УП «Унiкаштмет БДУ», к.х.н.
Чытаць больш
Міраслаў Таразевіч
Міраслаў Таразевіч
Загадчык Дзяржаўнай лабараторыі пробірнага аналізу (ДЛПА)
УП «Унiкаштмет БДУ», к.х.н.
Чытаць больш
Лідзія Савінко
Лідзія Савінко
Намеснік галоўнага бухгалтара
УП «Унiкаштмет БДУ»
Чытаць больш
Андрэй Станчык
Андрэй Станчык
Начальнік цэнтра глыбокай хімічнай перапрацоўкі (ЦГХП)
УП «Унiкаштмет БДУ»
Чытаць больш
Павел Бірукоў
Павел Бірукоў
Начальнік цэнтра першаснай перапрацоўкі (ЦПП)
УП «Унiкаштмет БДУ»
Чытаць больш